У касьцел не пусьцiлi. Апроч мяне туды нiхто i не прасiуся. Звальненьнi у горад забаранiлi да 10 студзеня. Хаця дзiуна, бо на праваслауныя Каляды нас у арганiзаваным парадку павядуць у царкву.
Як я сустрэу Каляды? Распакавау пасылкi, што прыслалi зь Менску, чарговую партыю калядных паштовак. А за апошнi тыдзень мне iх прыслалi больш за 300(!), у асноуным з Польшчы. Гэта так прыемна ведаць, што недзе есьць нехта, хто думае пра цябе!..
Калядны настрой стварыла ялiнка, якую толькi што прынесьлi з пазыцыi i убралi цацкамi i дожджыкам. Iншыя на вакне малявалi сьнегавiка i сьвятога Мiкалая, а дакладней,змалеувалi з польскай паштоукi.
Потым мы закiпяцiлi гарбаты, парэзалi каубасы, торцiка. 'Чокнулiся' цукеркамi "Сталiчныя"(яны зь лiкерам), павiншавалiся. Жадалg адно аднаму хутчэйшага дэмбэлю.
Нiколi ня думау, што адзначу Каляды i Новы год у войску. I вам ня раю перажыць падобнае. :-) Каляды трэба адзначаць з тымi, каго любiш.
Са сьвятам, мае дарагiя!
Опубликовано с мобильного портала www.ljmob.ru