![]() | Вы праглядаеце журнал Увайсьці Стварыць рахунак на LiveJournal Далей... | Вывучэньне LJ: Life Entertainment Music Culture News & Politics Technology |
Аўтарытэтнае выданьне Financial Times надрукавала сьпецыяльны агляд па Беларусі. Хто ахвочы, можа спампаваць яго па-ангельску ў pdf-фармаце вагай 5.6 МБ вось тут.
Маім сябрам-рэспубліканцам па духу прысьвячае аўтар:)
На фоне агульнага псыхозу й разгулу мульцікультуралізму, калі левакі па ўсім сьвеце ўздымаюць сваю задурманеную галаву, я ня змог утрымацца ад перадруку найлепшых карыкатураў на Барака Хусэйнавіча Абаму.
Сёньня хацеў аплікануцца на польскую візу.
Усе дакумэнты былі ў парадку, але праблема падкралася з таго боку, зь якога на яе ніхто не чакаў...
Высьветлілася, што на фотаздымках ня можа быць твару з хіджабам усьмешкай, каб было відаць зубы! Беларуская супрацоўніца сама вінавата усьміхалася, але казала, што такія правілы ...
Ну і хто зможа патлумачыць, чым усьмешка пагражае польскай нацыянальнай бясьпецы!?
Усім прыхільнікам індустрыялізацыі, атамнай энэргетыкі й ахвярам аўта-трактарнай адукацыі прысьвячаецца:
жахлівыя фоткі з рэспублікаў дзякуй Богу сканалага Савецкага Саюзу - артыкул "Салідарнасьці"
Для нас, прадстаўнікоў Беларускай дыяспары ў Вугоршчыне, заўсёды была праблемай адсутнасьць нейкай "гістарычнасьці" у нашым знаходжаньні ў гэтай краіне. Але нарэшце я знайшоў, што нас лучыць! :)
Знайшоў вось тут цудоўную калыханку на відэа ў выкананьні Ларысы Грыбалёвай, Тамары Лісіцкай, Ксеніі Мінчанкі й Зьмітра Вайцюшкевіча. Арыгінальная вэрсія гэтай калыханкі належыць лэмкам – народу, што жыве ўва Ўкраіне на мяжы з Польшчай. Зь іх мовы песьню пераклаў Алесь Камоцкі. Спампаваць песьню ў mp3 можна тут.
Салодкіх сноў! :)
Людзі добрыя!
Ня ведаю, ці чытаеце вы беларускі інтэрнэт, але на днёх зьявілася вось такая інфармацыя:
----------------------------------------
Хлопчыку зь вялікім сэрцам патрэбна дапамога!
Паглядзеце, гэта Антон — яму трэба тэрмінова зрабіць апэрацыю па перасадцы сэрца.
Трансплянтацыю могуць зрабіць толькі ў Нямеччыне. Для гэтага трэба назьбіраць 100 тыс. эўра перадаплаты. Сама апэрацыя каштуе 250 тыс. эўра. Гэтая сума пакрывае 30‑дзённае мэдычнае абслугоўваньне пасьля апэрацыі. Яшчэ можа спатрэбіцца 250 тыс. эўра для імплянтацыі дапаможных прыстасаваньняў, якія могуць стаць неабходнымі для наступнай апэрацыі, то бок агулам трэба 500 тыс. эўра. Але для пачатку ўжо нестае толькі 50 тыс. У Гомелі ўжо назьбіралі 45 тыс. эўра.
Летась у лістападзе ў Менску яму зрабілі апэрацыю для спыненьня росту сэрца, якая каштавала бацькам 20 тыс. эўра. Яна мусіла падоўжыць жыцьцё хлопца на некалькі гадоў, за якія бацькі спадзяваліся назьбіраць патрэбную суму. Але надоечы ягоны стан пагоршаў. Дактары кажуць, што яму засталося колькі месяцаў. Часу катастрафічна нестае! Трэба дзейнічаць гуртам. Адным бацькам ня даць рады!
Бацькі Антона зьвярталіся ў прэзыдэнцкую дабрачынную арганізацыю і атрымалі адмову: сказалі, няма сродкаў. У Гомельскі чырвоны крыж — таксама адмовілі. Адным словам, як даходзіць да грошай… Зьбіраюся схадзіць у нашыя цэрквы ў Гомелі, плякат зрабіць зь вялікімі фатаграфіямі, як на сайце, і разьмясьціць ля брамаў цэркваў. Я думаю, зьбяром, для першага ўнёску ўжо 50 тыс. эўра толькі нестае.
Тут галоўнае, каб чалавек, які хоча, каб хлопец жыў, ня проста выдаткаваў грошы, а яшчэ паведаміў сваім сябром, сваяком і знаёмцам. І патлумачыў, што гэта сапраўднае гора простай сям’і. А дзяржава пакінула іх сам‑на‑сам з горам. Таму мы, простыя людзі, мусім разам ім дапамагчы.
Хлопцу не патрэбная спагада, яму патрэбныя канкрэтныя дзеяньні. Неабходна, каб кожны, хто ведае пра гэтае няшчасьце, спытаў сябе: «Хто, калі ня я?» І вырашыў для сябе, што ён асабіста можа зрабіць, да каго можна зьвярнуцца, як можна дапамагчы гэтай сям’і?
Калі ласка, перашліце гэты ліст каму толькі мага!!!
Міла Берташ +375 29 626 04 99
Кантактны тэлефон бацькоў Антона — (029) 625-08-07.
Паштовая скрынка: new_heart [сьлімак] tut.by
***
Рахункі адкрыты ў філіяле №305 ААТ «АСБ Беларусбанк»
у г. Гомель, МФО151501663, УНП400048193
‑ у бел. рублях: транзітны рахунак № 3819382102987 на асабовы /рахунак 000000004.
‑ у замежнай валюце: транзітны рахунак № 3819382106417 (для ўсіх валют);
на дабрачынны рахунак у эўра № 9780000000003;
на дабрачынны рахунак у далярах ЗША № 8400000000031;
на дабрачынны рахунак у расейскіх рублях № 6430000000005.
Прызначэньне плацяжу «На Дабрасельскага Алега Валяр’янавіча для лячэньня Дабрасельскага Антона»
Плацёж у USD:
AEIBUS33
AMERICAN EXPRESS BANK LTD.
Beneficiary bank:
SWIFT: AKBBBY2X
Chips UID: 319438
JSSB BELARUSBANK
32
Beneficiary:
3819382106417
Дабрасельскі Алег Валяр’янавіч
Acc 8400000000031 at branch 305
Плацёж у EUR:
Correspondent bank:
Deutsche Bank , Frankfurt am
Correspondent bank:
DEUTDEFF
Deutsche Bank, FF
AKBBBY2X
JSSB BELARUSBANK
32
3819382106417
Дабрасельскі Алег Валяр’янавіч
Acc 8400000000031 at branch 305
----------------------------------------
Напэўна ж Вы асабіста, вашыя сябры, родныя й знаёмыя маглі б даслаць пэўныя грошы...
Я шмат сутыкаўся з пытаньнем, што гавораць беларусы адзін адному пад час піцьця. Калі, прыпадала, выпіваў у міжнароднай кампаніі, дзе ўсе пачыналі хваліцца сваімі тостамі, я казаў, што па-беларуску кажуць "На здароўе". Тады мае субутэльнікі моўчкі махалі рукой - а, маўляў, як у маскалёў. Бо для замежніка "На здароўе" ды "На здоровье" - адзін хрэн... Таму мяне заўсёды непакоіла гэтае істотнае пытаньне - што аўтэнтычна-адметнага казалі нашыя продкі.
І нарэшце я знайшоў адказ!
Прыводжу цытату з заснаванай на мэмуарнай літаратуры кнігі Адама Мальдзіса "Як жылі нашы продкі ў XVIII стагодзі" (Менск: "Лімарыус", 2001):
"У XVIII стагодзі шляхта выпрацавала багаты застольны рытуал. Тосты ішлі ў строга акрэсленай чарговасці, апісанай у Кітовіча. "Спачатку гаспадар, з'еўшы кавалак мяса, наліваў у маленькі кілішак віна і піў ім "здароўе" ўсіх, хто сядзеў за сталом, - пачынаючы ад самых паважаных і канчаючы астатнімі. Называючы кожную значную асобу, прытыкаў да вуснаў і адымаў кілішак. Скончыўшы ж са знакамітымі, астатніх застольнікаў называў аднаго за другім па прозвішчу або агульным: "Васпана здароўе"; калі каго ня ведаў, скіроўваў на яго позірк, не прытыкаў да губ кілішка, толькі трымаў яго ў руцэ; назваўшы ж апошняга, лыкнуў крыху або да дна піў, калі яму падабалася, і ставіў свой кілішак" (Кітовіч, 438-439). Калі гаспадар піў чыё "здароўе", той браў кілішак і адказваў тым жа... Калі прыносілі гарачую страву, гаспадар браў вялікі келіх, напаўняў яго, стоячы піў "здароўе" самага знакамітага госця і перадаваў яму посуд. Той прымаў "здароўе" і адказваў сваім тостам... На "штэмпель" (каб прыпячатаць дружбу), "адыходнае", "страмяное" і "аглаблёвае" прыносілі дарагое віно" (арфаграфія арыгіналу захаваная).
Такім чынам, прыстасоўваючы спрадвечныя традыцыі да сёньняшніх абставінаў, варта падкрэсьліць галоўнае:
· Выраз "На здароўе" ёсьць маскалізмам і мусіць быць заганьбены:) Дарэчы, наконт палякаў, хоць зараз таксама ўжываюць гэткую ж форму, ёсьць зьвесткі, што раней яны казалі так сама, як і мы.
· Адзіным прымальным перакладам "Cheers!" на беларускую мову можа лічыцца:
"ЗДАРОЎЕ ... (імя асобы, за якую ўздымаюць келіх у родным склоне)!"
(альбо імя, азначэньне асобы ці зварот могуць ісьці напачатку)
· Прыкладамі тостаў акрамя вышэйпазначанага "Васпана здароўе" могуць быць наступныя:
Здароўе Яна!
Здароўе Яніны!
Здароўе панны!
Здароўе (вас)пана!
Здароўе пана дырэктара!
ЗДАРОЎЕ ВАШАМОСЬЦЯЎ!